Як служыў жа я ў пана (исполнитель: Дзіцячы фальклор)
Як служыў жа я ў пана Ды на першы лецейка-лета Заслужыў жа ж я ў пана Курачку за гэта. Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Куранятак за сабою водзіць. Як служыў жа я ў пана Ды на друго лецейка-лета, Заслужыў жа я ў пана Качачку за гэта. Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Куранятак за сабою водзіць. Як служыў жа я ў пана Ды на трэцяе лецейка-лета, Заслужыў жа ж я ў пана Гусачку за гэта. Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Куранятак за сабою водзіць. Як служыў жа я ў пана Ды на чварта лецейка-лета, Заслужыў жа я ў пана iндыка за гэта. А той iндык-дык-дык-дык-дык, Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Куранятак за сабою водзіць. Як служыў жа я ў пана Ды на пята лецейка-лета, Заслужыў жа я ў пана Барана за гэта. А той баран крутарогi Паламаў паненкам ногi, А той iндык-дык-дык-дык-дык, Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Куранятак за сабою водзіць. Як служыў жа я ў пана Ды на шоста лецейка-лета, Заслужыў жа я ў пана Целеша за гэта. А той целя хвостам меле, А той баран крутарогi Паламаў паненкам ногi, А той iндык-дык-дык-дык-дык, Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Куранятак за сабою водзіць. Як служыў жа я ў пана Ды на сёма лецейка-лета, Заслужыў жа я ў пана Дзеўчыну за гэта. Тая дзеўка напилася, Ўпала з печы, забiлася, А той целя хвостам меле, А той баран крутарогi Паламаў паненкам ногi, А той iндык-дык-дык-дык-дык, Тая гуся-сюся-сюся, Тая кача дробна скача, Тая кура-шчабятура Па падворку ходзіць i ходзіць, Куранятак за сабою водзіць.