Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

Слаўлю адвагу ваяроў сармацких
Што пасеклі ў бітве рыцараў крыжацкіх (2)

Меўся Ордэн ўсю Літву з Польшчай зруйнаваці
Прагнуў права сваё нам гвалтам навязаці (2)

Таму варта хутка на вайну збірацца
Каб на Прусскіх землях з ворагам спаткацца (2)

Гвалт крыжацкі зупыніць ды уласнай сілай,
Славу, волю нам здабыць для Айчыны мілай (2)

Войскі ўсе выйшлі і хутчэй памчалі
Ды ля Грунвальда станы пастаўлялі (2)

Нашы "Багародзіцу", немцы - "Dasticht" завялі
Ды з гарматаў грукат, трэск гучна распачалі (2)

Так літвіны смела с крыкамі нясуцца
А пад імі коні бакамі б’юцца (2)

Смела з Літвай Вітаўт рэй вядзе-трымае
І натхняє крыкам, шерагі раўняе (2)

Шалёна, мужна з гуфам гуф сячэцца
Як мядзведзь раз’юшаны, што на злом нясецца (2)

Твар да твару сеча йдзе, немцы нас змагаюць,
Аж літва з татарамі з лукаў іх накрываюць (2)

Страшны хруст, звон, грукат, гром ідзе ад зброі
Горлы ў крыку лютым пазрывалі воі (2)

Шум і звон ад зброі далятае страшна
Сонца ў небе плыве залаціста-ясна (2)

Прусскіх дзесяць комтураў там важнейшых легла
Кроў струменем л’ецца - немчура пабегла (2)

Нашы колюць, рэжуць, б’юць
Волю зброі даўшы
Ды палоняць комтураў рукі ім звязаўшы (2)

Дзідамі там немцаў у хрэбты калолі
Ды вантробы люта ім з жыватоў паролі (2)

Нашы моцна, смела гуф нямецкі білі
Як валкі пад кустам кнехты галасілі (2)

Колькі міль за ворагам нашы воі мчалі
Немцы леглі як трава, зброю пакідалі (2)

Хутка вестку добрую нашы людзі мелі
І паветра, і зямля ад імшы дрыжелі (2)

Ўдзячна па касцёлах Te Deum завялі
І ў Літве, і ў Польшчы Бога праслаўлялі (2)
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Caramell dansen  Rivers of Love Lisa Ekdahl  Потап и настя каменских-чипсы чиксы лавандос  И вновь продолжается бой  Алла Пугачева-Арлекино  Бесплатно Narkotiki  Стиль Славянский the Chemodan Clan  Там не будет твоих 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен