Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, – Успомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў па грозных канях. У белай пене праносяцца коні, – Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Крывіцкай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. Маці родная, Маці-Краіна! Не усьцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!.. У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі – гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсьцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!.. Бійце ў сэрцы іх – бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць... Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Крывіцкай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсьцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!..