Песня Чугайстра (бiлоруською) (исполнитель: Тiнь Сонця)
«Песьня Чугайстара» У спрадвечных пушчах, дзе ня згасны зык балота, Дзе лягла Батыя Чорна-Залатая шмота, Часам на сьцяжынку зачарованы выходзіць Лесавік-Чугайстар. І ціха так заводзіць: Калі можаш, завітай да мяне ты, Калі хочаш, паспытай маёй вады, Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты... Брамы павуціньня ад сасны і да бярозы – Варта вось чаканьня, што пільнуе сэнс цьвярозы. Палымнее рута, жыцьцядайна расквітае, Ды ніхто ня бачыць! Ніхто таго ня знае! Стогне хіжым плачам нат дрыгва на ўсім Палесьсі, Попел пазакратаў лісьце у драўлянскім лесе. Безнадзейна квола пахілілася таполя, Дзьме трывожны вецер з атручанага поля. Што мы прысьнілі, болей не вярнецца – Казкі і мроі нібы ў дым. Занадта рана супыніла сэрца, Шкада памерці маладым. Мой голас зь неба чорны крук даставіць, Сплыве па Прыпяці вянок. Чакайце вестак пад пахмурным Сонцам, Пад зорак расьсяваны змрок. Чугайстер – міфічна істота, відома ще з давньоруських часів. Переклад пісні присвячується Чорнобильській трагедії. Чугайстер лишається один в забутому лісі... Він все ще чекає на повернення людей...