Ахвярую Беларусі (исполнитель: MAUZER)

Калі ў грудзёх маіх перастане грукатаць кроў
І пакіне ляжаць мяне пасярод лесу вітрын
І брукаваных палёў,
І шэрань на бровах, на вуснах
Ператворыць мяне ў частку ляндшафту калі,
Я й тады застануся сынам
Беларускай зямлі.

Неба, зямлю,
паветра,
свабоду, сэрца, жыцьцё,
усё што ёсьць,
усё
Ахвярую Беларусі.

Калі расколіцца абалонка рэха пранізлівым шэптам гукаў,
Калі я застануся самай напружанай нотай.
Я застануся
Сынам істоты ў коме - як заўсёды, ніякіх зрухаў.
Апошнюю песню сваю ахвярую Беларусі.

Неба, зямлю,
паветра,
свабоду, сэрца, жыцьцё,
усё што ёсьць,
усё
Ахвярую Беларусі.

Калі я разбіты ўшчэнт, калі мяне засталося так мала,
Калі распятае сэрца бязвольна трымціць на чыіхсці далонях,
Калі ня спраўдзіцца ніводная мара,
З тваёй гліны ўзяты – вярнуся ў тваё ўлоньне.

Калі куля падарункам адзіным сустрэне мяне на Каляды,
Я, згубіўшы моц, на грудзі тваёй вузкай распяты,
Да няплоднай зямлі тваёй прыгарнуся.
Жыццё сваё ахвярую Беларусі.

Неба, зямлю,
паветра,
свабоду, сэрца, жыцьцё,
усё што ёсьць,
усё
Ахвярую Беларусі.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
I can drink all night  Emeli - my kind of love  We butter the bread with butter der kleine vampir  Это Праздник  Joe Jonas Party after party  Песню послушать  Страшно хочется чтобы она тебя обожала  System Of A Down - Lonly Day 
О чем песня
MAUZER - Ахвярую Беларусі?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен