Клуб Самотных Сэрцаў (исполнитель: HURMA)
Ты незразумелая такая ў жыцці. Ніхто не любіць, не шкадуе цябе, І, сустракаючы штодзень у журбе, Ты марыш толькі знайсці кагосьці. Ты ўначы не бачыш каляровыя сны. За маніторам ад цямна да відна, Што і няма з кім нават выпіць віна, Ці завітаць да каго ў госці. Клуб самотных сэрцаў інтэрнэт-прасторы Чакае ўсіх адзінокіх і хворых Клуб самотных сэрцаў інтэрнэт-прасторы Усе ў ім адразу гледачы і акцёры Ты сабе сяброў заводзіш толькі online І пакідаеш ім каменты ў ЖЖ, Але наўрад ці яны стануць бліжэй, Наўрад ці стануць табе сябрамі. І ў выпадковай камбінацыі слоў На пошук ціснеш безнадзейна зусім, Ды не шанцуе табе так, як усім, І пуста зноў на твоім экране. Клуб самотных сэрцаў інтэрнэт-прасторы Чакае ўсіх адзінокіх і хворых Клуб самотных сэрцаў інтэрнэт-прасторы Усе ў ім адразу гледачы і акцёры.