Цуд на каляды [Святы Вечар] (исполнитель: А. Памiдораў)
Гэта было аднойчы ўвечары, калi Калолi зоркi зрок, i йшоў сьнег па ўсёй зямлi, i цiхi вецер Разносiў песьнi, Што сьпявалi дзецi Па ўсiм сьвеце, Ага - ага Пляскаючы ў далонi. Зiхацелi лiхтарыкi ў завейным палоне. Чалавек адзiнокi ў горад гэты прыйшоў. Ён шукаў па сьвеце шчасьця, Але покуль не знайшоў. Змораны, стомлены Але верыў упарта Ў тое, што будзе яму цуд На Каляды! Сьвятая ноч у горадзе вялiкiм панавала, Утаймоўвала думкi, сьнегам пасыпала. У свайго вакна адна сядзела жанчына, Чакала на цуд таксама, Плюбум варажыла. Будзе-ня-будзе, калi-некалi, дай Божа! А ў дзьверы грукае нехта, ага! Калядоўшчык! Але ж нейкi дзiўны, i да таго ж адзiн. Таму сенцы адчынiла, Сказала: "Сюды хадзi!" Сама не зразумеўшы, Цi то прыбытак, цi то страта... А можа ўсё ж ткi ёй будзе цуд На Каляды! Але ж нейк дзiўны, i да таго ж адзiн. Таму сенцы адчынiла, Сказала:"Сюды хадзi!" Сама не зразумеўшы, Цi то прыбытак, цi то страта... А можа ўсё ж ткi ёй будзе цуд На Каляды! (Ad Missam in nocte) Deus, qui hanc sacratissimam noctem Veri luminus fecisti illustratione clarescere? Da, quaesunus, ut, cuius in terra mysteria lucis agnovimus, Eius quoque gaudiis perfuamur in caelo. Per Dominum. Дык вось! Завiруха сьцiхла недзе За горад белым. у адзiнае вакно Зоркi-волы глядзелi. Ён стаў ейным падарункам, Ён быў ейнае сьвята! Ды й ня можа быць iнакш На Каляды! Хвала на вышынях, спакой на зямлi! Анёлы на нябёсах сьпяваюць свае песьнi! Вясёла навiна! Цуд адбыўся! Гэта было ўжо ў Бэтлэеме, спраўдзiлася ў Менску. Дзьве тысячы год: iх будзе болей дакладна! Прыходзiць Сын Чалавечы, Як Божы Цуд На Каляды! Прыходзiць Сын Божы да чалавека кожны год На Каляды!