Прастора (исполнитель: N.R.M.)
Гэта ня важна – позна ці рана, Важна, з кім ідзеш. Я іду па самым краі, Пойдзеш – прападзеш. Пр.: Што ў тваім сэрцы не прадаецца – Гэта сьвятло душы. Неба і зоры – Гэта прастора Дзеля таго, каб жыць. Небясьпечна! Асьцярожна! Пад стралой ня стой! Гэта ня важна – нельга ці можна, Важна, хто з табой. Я іду па самым краі, Праз нуду і страх. Што знаходжу, што губляю, Усё ўз маіх вачах.