Ой, стаіць явар, тонкі, высокі (Любаньскі р.,в.Малыя Гарадзячыцы Раіна Слівец, Вольга Цішка) (исполнитель: Калядная)
Ой, стоіць явар тонкі, высокі. Святы вечар, тонкі, высокі. Тонкі, высокі, Лісьце кудраво. На лістье кудравом, Сівый арол сядзіць, Усе ў ваду глядзіць — Шчуку-рыбу бачыць. — Ой, шчука, шчука, Як ты глубако, Так я высако. — А зь мяне, шчукі, Чэшую здымаюць. — А зь мяне, арла, Пер'е скобаюць. — А зь мяне, шчукі, Смачная юшка. — А зь мяне, арла, Мягка падушка.