Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Грышка: Гарыць за вакном агнягрывая восень. Зноў вірус прачнуўся і косіць, ды Бог зь ім! Да фарсу рыхтуецца дзяржапарат, А ў нас кандыдат кандыдыту ня брат. Усё на зьнявазе, разладзе, скандале… Я проста ня ведаю, што будзе далей. Саўка: Ну, а я люблю грыбочкі! Знаю я грыбныя точкі. Прыяжджаю ў шэсьць утра… Эх, асеньняя пара! Грышка: У цэнтрвыбаркам на трамваі паехаў Адзін кандыдат, а другі пойдзе пехам, А хтосьці – на ровары, хтосьці – на возе, А нехта на хуткай ляціць дапамозе. Саўка: Ну, а я люблю грыбочкі! Марыную ў банке, ў бочке, Жару іх, вару, салю… Очань я грыбы люблю! Грышка: Натоўп утварыўся. Усіх рэгіструюць. Але рэгістранты міжсоб не сябруюць, А сварацца, б’юцца – вайна, супраціў… Такі вось кашмар я нядаўна прысьніў. Саўка: Очань любім мы грыбочкі. Любяць все – жана і дочка, Шурын, дзевер, кум і цесьць… І вапшчэ мы любім есьць!