Бывайце здаровы(І.Любан-А.Русак) (исполнитель: Яков Науменко)
Бывайце здаровы, Жывiце багата, Ужо ж мы паедзем Да сваёй хаты. Ў зялёнай дураве Мы начаваць будзем. Эх! Вашае ласкi Вавек не забудзем. У вашым калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасце Цвiце ваша доля. На рэчках на вашых Бурлiлi бы воды, Каб плавалi з крыкам Гусей карагоды. Каб жыта у полi Трубою вiлося, Каб сала у хаце Кубламi вялося. Штодзень у капусце Каб плавала скварка, А к скварцы часiнай Вялася б i чарка. Яшчэ вам жалаем Прыбутку у хаце - Не мала, не многа - Штогод па дзiцяцi. Не будзе вам крыўды Яшчэ i за тое, Калi пашанцуе На год i па двое. Бывайце здаровы, Жывiце багата, А мы ад'язджаем Дадому, дахаты.