Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Саўка: Адзін, прасьціце, “моладзевы лідэр” У інтэрнэце абрашчэньне выдаў І быў падвержан крыціке жастокай Па сушчэству вапроса і ня тока. Он гаварыт: “Быць нада салідарней…” І дружна ўсе наехалі на парня. Он гаварыт: “Ня бойцеся Расею”. Ані яму і ў плечы, і па шэі. Грышка: І правільна мяркуюць у народзе! З Расеяй нам зусім не па дарозе. Масква – гэта схаваная пагроза, І мы такой сьцяжынаю ня пойдзем. Саўка: Аднака там у вас і кандзідаты! Ну, харашо, ніхто хоць не паддаты. І вот зачэм жа ўвязвацца ў дзебаты, Есьлі даўным-даўно забіў ката ты? (У інтэрнэце цема катакАта Прадстаўлена дастатачна багата). Грышка: І правільна мяркуюць у народзе. З катазабойцам нам не па дарозе. А пойдзем мы асобнаю сьцяжынай І ўздымемся да самых да вяршыняў! Саўка: А я скажу вам, што адзін мужчына Сьмяёцца ад вазьні вашай мышынай. Он з вамі паіграецца, як коцік, А посьле возьме ў роцік і праглоціт.