Псэўдалітаратура (исполнитель: Надзея Кропачка)

І
Кожны верш — словы,
ды ня кожныя словы — верш.
Кожны першы — новы,
ды ня кожны новы — першы.
Кожная гісторыя — жыцьці,
ды ня кожнае жыцьцё — гісторыя.
Кожны жадае выйсьці,
ды ці кожны таго здолее?..

Кожная нацыя — людзі,
ды ня ўсякія людзі — нацыя.
Розум — цяперака ў брудзе,
і па жыцьці — адная суцэльная прафанацыя.
А мы ўсё адно жывем,
хоць яно можа й падаецца непатрэбным.
І кудысьці ідзем
па шляху сваім зрэбным…

А ці ўсьведамляеце вы,
што каб краскаю былі,
то не турбавалі-б праблемы —
ані думкі, ані дылемы.

Дык і хто з нас лепш —
ты, Чалавеча,
ці ты,
Краска?..
 

ІІ
Мы перадаем палымяныя прывітаньні
сваім незьлічоным сонцайкам,
а яны, быццам ільдзіны,
адлятаюць ад іхных гэтак дарагіх сэрцайкаў —
і трапляюць у нябыт.
Яны-ж здольныя
адзіным сваім,
хай не заўжды добразычлівым,
слоўцам —
а запаліць у нашых сэрцах
гэткае пажарышча,
па якім і костак не зьбярэш —
ўсё рыне.

Бяссонныя ночы даруюць нам тыя сонцайкі,
а мы ім адплочваем кроплямі свайго жыцьця.
Прыслухайся, закаханы!..
Чуеш —
кап,
кап,
кап…
 

ІІІ
Ўночы сонца не ўзыходзіць —
як не прычакаеш суклону апоўдні.
Тое — законы прыроды.
Але той, хто іх складаў,
мабыць,
быў недастаткова абазнаны
ў пытаньнях
жыцьцёвай самаабароны
ад недабразычлівых думак
і позіркаў.

Вось ідзеш сабе па вечаровым горадзе —
а тут такі позірк, што аж у грудзі пырае
нажом чорных зрэнкаў.
Аж і хочацца ўпасьці ўладару таго позірку
пад ногі
і выгукнуць:
«Ты забіў мяне — пі маю кроў,
ты забіў мяне — еж маё цела!»
Гэтак рушыш па вуліцы зноў,
а тут позірк — аж сэрца самлела.

ЯНА!!! ЯНА!!!

Прыгледзісься — ат, не.
Падабенства ёсьць.
Але не яна.

І дзе тады ты?
Дзе тады я?
Дзе тады ўсе мы?

Панна Памяць падказвае —
ўсе мы разам ляцім да зор…
 

IV
Самыя жывыя ў гэтым сьвеце тыя,
што памерлі шмат гадоў таму.
І гэта не таму,
што так распарадзіўся
Ігнат Інакеньцьевіч
ў 203-ім габінэце
абласнога крэматорыя,
а проста таму,
што такі ён закон жыцьця.

Яны ёсьць — і вы ня верце абрадам
ўсякіх вернікаў.
Закапаўшы іх у зямлю —
не агародзіцеся
ад прароцкага паўстаньня!

Бо няма ў сьвеце нічога саладзейшага,
чым помста…

А зоры цьмяна зьзялі на гэтай зямлі,
і нараджала прастора таямнічую часіну…
А дойдём ли? А нужно ли?
Всем! Всем загрязнуть в этой трясине!!!

Бо іначай проста ня варта жыць…
 

V
Наступны мой шпацыр прынесе знаёмую горыч,
ня зможаш знайсьці апраўданьня намерам сваім.
І леціць надзея, і вера ізь ёю упоруч —
ляцяць да вагню, каб нарэсьце ўтварыцца у дым.

Зялёныя вокны начных гарадоў і мястэчкаў
пакажуць шляхі да нябачнага жоўтага неба.
Пралезуць задумы у звыклыя гэтак запеччы
і ўкленчаць лятункі духмянага сьвежага хлеба.

Задуму тваю разгадаць анікому ня можна —
і ў кнігах, бывае, пазначана: «Літаратура».
А тое адоліць, паверце, далёка ня кожны.
А з раньня прыходзіць выснова, што ЛІТАРА — ДУРА!..

Бо ёю адзінаю ночы ня маем спакою,
бадзяемся ў цёмнай кватэры, бы нейкія здані,
шукаем між іх сабе цьмяна-сумніўную волю,
і ў простую лінію пнецца жыцьцё на экране…
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Siouxsie Loveless  Siouxsie Sea of Tranquility  Siouxsie Heaven and Alchemy  Taken by Trees To Lose Someone  Taken by Trees Anna  Taken by Trees Watch The Waves  Taken by Trees My Boys  Taken by Trees Tell Me 
О чем песня
Надзея Кропачка - Псэўдалітаратура?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен