Herr Mannelig (на украинском) (исполнитель: litvin troll)
Аднойчы на світанку, Як сонца не ўзышло, І ня чуць было спеваў птушыных, Рыцара спаткала пачвара злая з гор - Дачка брудных троляў хлуслівых. Пан Манэліг, пан Манэліг, Каханым будзь маім Атрымаеш ўсе скарбы зямныя. Належаць буду я табе, А ты належаць мне. Адкажы мне толькі: “так” ці “не” Дванаццаць лепшых коней Атрымаеш ад мяне, Што гуляюць у горнай лагчыне. Ніколі не ляжала сядла на іх спіне І іх шпоры ніколі не білі. Дванаццаць водных млынаў Я падару табе Што стаяць паміж Ціла і Тэрна, Іх жорны медзяныя захопяць цябе, І іх колы аздоблены срэбрам. Шаблю залатую я падару табе. Чараўніцтвам яна абкавана. Ёй ты пераможаш ворагаў сваіх, Будзе слава табе і пашана Калі б царквой Хрыстовай Хрышчона ты была, Я бы ўзяў падарункі такія. А ты пачвара брудная і Д'ябла дзіця, Чэрці з пекла табе як радныя.” Пачварына пабегла ў пячору да сябе, У душы яе смутак і скруха: “Каб гэты рыцар годны застаўся пры мне, То прыйшоў бы канец ўсім пакутам..."