Як хадзіў жа Гасподзь (исполнитель: Саломенная Вулляна Мікалаеўна,)
"сцішок" Як хадзіў жа Гасподзь па сырой зямле, Ён хадзіў жа, хадзіў і слядочкі тарыў. І слядочкі тарыў, і садочкі садзіў. Паручыў еты сад маладой удаве. [Пару]чыў еты сад маладой удаве: – Маладая ўдава, палівай-ка сады. [Мала]дая ўдава, палівай-ка сады, Палівай-ка сады, палівай зеляны. Як заплача ўдава, як заплача малада Сваім тонкім галаском, гарючамы слязамы. Пачуў жа Гасподзь удавін галасок: – Чаго плачыш, удава, чаго плачыш, малада? – А няверны мой смок не дае мне вады. – А твае ўжо сады расцвіліся без вады. [А тва]е ўжо сады расцвіліся без вады, На іх лісценька ўсё зялёнінькая. [На іх] лісцяйка ўсё зялёнінькая, На іх вішанькі ўсё мядовінькія. На іх вішанькі ўсё мядовінькія На іх яблач(ы)кі ўсё саховінькія. [На іх] яблачкі ўсё саховінькія. А табе ужо, ўдава, рай гатовенькай. Зап. І. Глушэц у 2010 г.