Nikoli-nikoli (исполнитель: N.R.M.)
Хмарным ранкам выйшаў у краму І знянацку падумаў пра карму, У кагосьці душэўная рана, У кагосьці заўсёды нірвана Не вядома, што лепей, што горай: Кепска лятаць ці добра ўпасці Хтосьці зараз смяецца ад гора, Хтосьці плача ад шчасця Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю, Ня будзе бяз долу і без вышыні Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою Не зменіш паролі сусветнай гульні Ранкам сонечным крочыў да крамы І пачуў дасканалыя словы: "Гэта ўсё не навечна з намі, Гэта ўсё дастаткова часова" Тэлевізара чорная дзірка І газэтных радкоў пустаслоўе, Сотні песень нібы пад капірку - Гэта часова Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю, Ня будзе бяз долу і без вышыні Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою Не зменіш паролі сусветнай гульні Крочыў у краму снежнай сьцяжынай, Я бы мог нарадзіцца жанчынай Ваўкалакам, катом, жабярынай... Журавінай, чарніцай, ажынай... Не вядома што лепей, што горай: Кепска жыць альбо добра памерці Азбука Морзэ зьвязвае сэрцы... Усё застаецца... Ніколі, ніколі ня будзе бяз болю, Ня будзе бяз долу і без вышыні Ніколі, ніколі - хоць здайся бяз бою Не зменіш паролі сусветнай гульні