Каханне (исполнитель: БГА "Песняры")
Припев: - Скажы мне, Ганулька, Ці любіш мяне? - Люблю, - ты сказала, - Аж сэрца мне схне! Ганулька, Ганулька! Павер, зразумей - Я ў свеце не бачыў Кахання шырэй! 1. Ці помніш ты, Ганна, Шчаслівы мамэнт, Як граў раз на дудцы Нябожчык Вінцэнт? А Нёман спакойна, Спакойна дрыжаў, І месячык ясны На нас пазіраў. Припев. 2. Драў горла ў лозах За рэчкаю драч, І грукаў у сцену Рагамі маркач. На жэрдзе мы селі У мроку маўчком, І я прытуліўся К табе плечуком. Припев. 3. І лапці з-за спіны Мае ты зняла, Анучы у Нёман Ты мыць панясла. Язык мне адняўся, Я сліну глытаў. А потым нясмела Цябе запытаў: Припев.