Ой, аралi хлопцы нiву (исполнитель: Неруш)
ОЙ, АРАЛІ ХЛОПЦЫ НІВУ. Ой, аралі хлопцы ніву, паламалі ярмо, Заплаці ж ты мне, дзяўчына, што я хадзіў дармо. А я ж табе, любы казачак, плаціла, плаціла. Цалаваў маё ліченько - я ж не бараніла. То пры сонцы, то пры зорцы, то пры месячыку. - Цалаваў ты ночкай темнай, любы казачыку. Не сьвяці ты, месяц ясны, ды на той пералаз, Дзе стаялі мы зь міленькім можа ў апошні раз. Бадай кветкі пазасыхалі, што рана расцвілі. Бадай людзям мову адняла, што нас разлучылі. Ой, аралі хлопцы ніву, паламалі ярмо, Хадзіў, хадзіў да дзяўчыны,- казалася дармо.