Восеньская Атрута ў Нашых Жылах (исполнитель: Zaklon)
У цьмяным срэбры нябёсаў Чуеш? Плач жураўлёў. Ім ніколі ўжо болей Не знайсьці тых шляхоў, Што вядуць у сьветлы вырай, Прэч ад доўгіх начэй, Прэч ад восеньскай сьмерці Яе цёмных вачэй… Мы - нібы тыя жураўлі, Толькі выраю ня маем, І няма нам куды Прэч адсюль адлятаць. У бязьмежнай самоце Вочы ўгору ўздымаем. Нас атруціла восень, Застаецца сьпяваць… Як мы слухалі вецер, Як хацелі за ім. Ў жоўта-шэрым сусьвеце Засталіся адныя. Як між лісьця шукалі Свае твары ды сны, Як ваўкамі блукалі Ў прадчуваньні зімы… Як выцьцём сустракалі На пагорках дажджы, Як бязмоўна стаялі На магілах ўначы. На ўласных магілах Пахаваных надзей, І рабіліся ночы Ўсе даўжэй, халадней… Восень ў мёртвым бязмоўі Сваю трэбу прымае, Пакідае на лісьці Мёртвых тых жураўлёў. Нашы жылы атрутай Сваёй напаўняе И састыла, счарнела Наша цёплая кроў… Нібы чорнае лісьце Нашы твары збуцьвелі, І ў смузе халоднай Нашы сэрцы маўчаць. А калісьці над лесам Нашы сьпевы ляцелі. Як і тых жураўлеў Іх цяпер не чуваць…