"Адпусціце мяне, Курапаты..." (исполнитель: Анатоль Сыс)
Адпусціце мяне, Курапаты, нават з куляю ў галаве, да дзяцей, да жаны, да хаты. Як там бацькаўшчына жыве? Як там сад мой? Абрыдлі сосны, нават камень не ўлежыць ніц. Я вярнуся, такі ўжо лёс мой – плакаць жвірам з пустых вачніц. Адпусціце мяне да хаты. Як жа так – прапусціць сяўбу? Я ж да смертухны быў аратым, я ж прашуся не на гульбу. А ў залог вам пакіну кулю, і – дадому, у Журавы! Зайду ў двор, абдыму матулю, пацалую, нібы жывы.