Пан Руст (live Басовішча-1990) (исполнитель: Ulis)
На небе дым. У хатах - час вячэры. Пад небам тым - Сумётаў пах, Лес голых дрэў. Ды колер чорна-шэры. Ды ветру спеў Пануе у небе тым. На небе дым Фабрычных труб, і брудны Чырвоны дым Кацельных і аўто, Ды кавы пах, Ды вуліц шлях марудны, Ды цені хмар Нібы руйнуюць дах. Лунай, Пан Руст, Не здымай свой шлем, Не чакай ты наш стрэл. З небам ты. Лунай, Пан Руст, Не трапляй у плынь, Захавай свой вір Назаўжды. Пад небам тым - Зашклёных рэк заломы. Пад небам тым Гучыць дуда; Ды змрок двароў, Гарэлкі смак шалёны; З іржавых труб На дол цячэ вада. Лунай, Пан Руст, Не здымай свой шлем, Не чакай ты наш стрэл. З небам ты. Лунай, Пан Руст, Не трапляй у плынь, Захавай свой вір Назаўжды.