Мы ўсё у постмадэрн гуляем / на вершы Ганны Новік (Никита prod.) (исполнитель: Сяргей Балахонаў)
Ганна Новік СЛОТА З вільготных галінаў злятае пажар, Мазаікай яркай на хвалях, асфальце. Бы ў пральнай машыне, рыззё шэрых хмар Выкручвае ранак. Памкневы, прабачце… Лянотай ахоплены вера і мары. …Анёлы ля шапіка піва каштуюць. У слоце сівой патанаюць абшары І модлаў цяжкія нябёсы не чуюць. ОДУМ Мы ўсё у постмадэрн гуляем. Пыліцца на паліцы Глобус… Не птушку сінюю чакаем — Метро, маршрутку ці аўтобус. Спагаду блытаем з каханнем, Ішлем праз сеціва усмешкі. Бракуе часу на чаканне. …Сябры, часцей хадзіце пешкі! СІМУЛЯКРЫ Ты запомні гэты ранак: Кубак з каваю без кавы, Шклянка з ружаю без ружы, Дождж за форткай без калюжын, Горад шумны без праспектаў, Пляж з дзяўчынамі без лета, — Тое, што было і будзе. Ты запомні… …і забудзься. Скарыстаны мінус Никита production "7" (2015) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў: [bad word] freeteam