За ўсё... (11) (исполнитель: Янка Купала)
За ўсё, што сёння маю, Што даў мне мой народ: За кут у родным краю, За хлеб-соль без клапот, - Я адплацiў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Для бацькаўшчыны беднай, Для ўпаўшых яе сiл Складаў я гiмн пабедны Сярод крыжоў, магiл. Змагаўшыся з напасцяй За шчасце для людзей, Не раз пiсаў у няшчасцi Крывёй сваiх грудзей. Уносiў гэтым долю Сваю для ўсiх дабра, А болей... Што там болей Жадаць ад песняра? Паслярэвалюцыйныя вершы, 1926