Мужык (08) (исполнитель: Янка Купала)
Што я мужык, усе тут знаюць, I, як ёсць гэты свет вялiк, З мяне смяюцца, пагарджаюць, — Бо я мужык, дурны мужык. Чытаць, пісаць я не ўмею, Не ходзіць гладка мой язык... Бо толькі вечна ару, сею, — Бо я мужык, дурны мужык. Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку i крык, I свята рэдка калi знаю, — Бо я мужык, дурны мужык. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік, Не маю грошы на патрэбу, — Бо я мужык, дурны мужык. Заліты потам горкім вочы; Ці я малы, ці я старык, — Працую, як той вол рабочы, — Бо я мужык, дурны мужык. Як хвор ды бедзен – сам бяруся Лячыць сябе: я чараўнік! Бо я без доктара лячуся, — Бо я мужык, дурны мужык. Што голы я павінен згінуць, Як той у лесе чашчавік, І, як сабака, свет пакінуць, — Бо я мужык, дурны мужык. Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык. І кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагараджае, Я буду жыць! — бо я мужык! Дарэвалюцыйныя вершы 1905