За свабоду сваю... (42) (исполнитель: Янка Купала)
За свабоду сваю Ўсёй душой пастаю; У агонь, у ваду Я за ёю пайду. Лепей сам сябе дам Пахаваці людзям, Як свабоду хаваць, Злыбядзе аддаваць. Ў сэрцы, ў думках сваіх З самых лет маладых Я яе ўзгадаваў I сваёю назваў... Гэй ты, гэй, вецер, пей А свабодзе маей! Гэй ты, гэй, бор, шумі, А свабодзе грымі! Гэй ты, сонца, гары Ад зары да зары, Ланцугі распалі Па ўсёй чыста зямлі!.. Дарэвалюцыйныя вершы 1911