Магутны Божа (исполнитель: Рэлігійны гiмн Беларусi (з 1947)
«Ма́гутны Бо́жа» (аўтарская назва — «Малітва») — верш, напісаны Натальляй Арсеньневай у 1943 годзе. У 1947 годзе кампазытар Мікола Равенскі паклаў яго на музыку, пасьля чаго песьня «Магутны Божа» пачала лічыцца рэлігійным гімнам, які дасюль выконваецца ў цэрквах і на разнастайных імпрэзах. Твор таксама прапанавалася зрабіць афіцыйным дзяржаўным гімнам. ТЭКСТ: Магутны Божа! Уладар сусьветаў, Вялiкiх сонцаў i сэрц малых, Над Беларусяй, цiхай i ветлай, Рассып праменьнi свае хвалы. Дай спор у працы, штодзённай, шэрай. На лусту хлеба, на родны край. Павагу, сiлу i велiч веры У нашу праўду, у прышласьць дай. Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам, Учынкам нашым пашлi ўмалот. Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай Краiну нашу i наш народ!