Бог. Радзіма. Воля / Boh.radzima.volia (live) (исполнитель: Vinsent)

R:
Што ты шануеш больш за ўсё, што ты шануеш?
Што насамрэч важней, а на што час марнуеш?
Прыярытэты расстаў у жыцьцёвай школе.
А я сабе сказаў: Бог. Радзіма. Воля.

Магутны Божа, дзякую табе за тое,
Мой карабель плыве, спадзяюся, не патоне.
Дзякую за тое, што даеш мне новыя сілы,
Дзякуй за натхненьне, дзякуй за новыя стымулы.
О, Божа, дай мне сілы не зламацца на мяжы,
Скажы, куды ісьці, верны шлях мне падкажы.
Няхай сьвятло ў цемры ніколі не згасае,
Няхай ратуецца выраем птушыная зграя.
Айцец нябёсаў, даруй мне ўсе правіны,
Іх вельмі шмат, але сэрца пакуль ня стыне.
Ты даў мне мажлівасьць бачыць гэты розны сьвет.
Дзякуй за высокую назву "чалавек".
Вядзі нас за сабою, мы твае дзеці, Бог,
Дай нам шчасьця, і я [bad word]  каб кожны змог.
Зразумець тое, што ты да нас хочаш данесьці,
Я зраблю ўсё, каб праўду па зямлі несьці.

Я не [bad word] банальных словаў, іх сказана многа,
І тым ня меней, у кожнага сваЯ дарога,
Адзіны шлях, адзіны сьвет, адна Радзіма,
Тут наша будучыня, тут нашы ўспаміны.
Мая Радзіма, табе я сёньня прысягаю,
Аддаю, што маю і аднаго жадаю.
Жыві ты вечна, і я [bad word]  каб твае дзеці,
Праслаўлялі цябе на гэтым белым сьвеце.
Мая Літва, мая Крывія, мая Беларусь,
І за цябе я ўсім сэрцам малюся.
І за цябе жыцьцё, і за цябе гонар,
Спадзяюся, наш штандар нясу я годна.
Я [bad word] апраўдаць твае надзеі, Радзіма,
Буду я прыкладаць нават апошнія сілы.
Я прайду праз агонь, праз ледзяныя воды,
У маім сэрцы Беларусь, назаўсёды!

Аднойчы ноччу цёмнай я стану птушкай вольнай
І палячу за далягляд, дзе не бывае воінаў.
Аднойчы ранкам сьветлым я стану сябрам сьвету,
І буду фарбамі вясёлкі вам пісаць куплеты.
Ствару сваю краіну, там, дзе заўсёды вольна,
Той, хто разумны, там заўсёды будзе жыць прыстойна.
Усе на пазытыве жывуць у той краіне,
Краіна мараў, яна ніколі не загіне.
 [bad word] глядзець любімае, а не тое, што скажуць,
 [bad word] жыць пастаянным ажыятажам.
Я вырашаю сам і мне ня трэба дазволаў,
І мне ня трэба прыгнёту, мне трэба толькі воля.
Май піпл, адкажыце, хто ня любіць волю,
Той, пэўна, глузду ня мае, бо воля - гэта сьвятое.
І я клянуся, сабе не здраджу ніколі,
У маім сэрцы Бог. Радзіма. Воля.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Mason Jennings Lemon Grove Avenue  Mason Jennings Keepin It Real  Смоки мо - алиса  Михаил енотов  Mason Jennings Black Wind Blowing  Mason Jennings Sing Out  Я не ем и не сплю  Виолетта я тебя люблю 
О чем песня
Vinsent - Бог. Радзіма. Воля / Boh.radzima.volia (live)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен