Лютаўскія дажджы / Lutauskija dazhdzhy (live) (исполнитель: Vinsent)
R: Прыемны сьвет са старой кавярні, І не магу сказаць, што будзе заўтра са мной, Губляюць часта людзі час марна, Зусім ня ведаю цябе і добры настрой. Але што я хаваю, што я хаваю? Калі сэрца грукоча ўдзень і уначы, Калі ты пішаш мне, я вочы закрываю, Нас абдымаюць лютаўскія дажджы. Кожны дзень людзі тонуць у Сеціве Шляхамі першымі, другімі, хм, а можа, трэцімі. Кожны дзень мільярды постаў простых. Падзеі шэраговыя і праблемы вострыя. Тостамі зычаць шчасьця, усё стандартна, Зычце вясны ў сэрцы, яно сапраўды таго вартае. На статусе сэрцайка часта ставяць закаханыя, Часам сапраўды так, часам людзям проста хочацца Быць патрэбным камусьці яшчэ далёка. І разам крочыць у сьвятле і ў паўзмроку. Року няма, гэта мы самі звычайна будуем лёс, Нешта з намі, штосьці вецер ціхі хуткі панёс. На разьвітаньне смайл баю=бай, засынай, Не знаёмая, але такая блізкая, такая сьветлая. кветкамі неба засыпае рукі, твой твар, А я працягваю сказ, не забіваю мару. -Вітаю, як настрой? -Хм, добры, а твой? -Мой настрой зараз: кава, блюз і спакой. -Стой! -Што? -Ты сыходзіш ужо? -Не, Я з табой назаўсёды. - Ха, няўжо? Ты жартуеш са мной зараз а, можа, проста гуляеш? -Яшчэ ня ведаю, ты адчуваеш? -Не, што? -Як сэрцы нашыя б'юцца ў такт, тук-тук-тук? -А я вельмі стамілася сёньня ад грукату Вуліцы, ад людзей сумных, што ня бачаць сэнсу. -Дарэчы, у Купалаўскім сёньня новая пьеса... -Што, гэта спатканьне? -Натуральна, так. -Ты запрашаеш? -Так, сустрэнемся а сёмай каля парку. -Добра, я згодна. -Цудоўна, да сустрэчы, родная. Я буду з парасонам, каб пагуляць нам з дажджом, І доўгі шалік, каб злавіць той вецер крохкі, шпаркі Салодкім пацалункам мокрага вясновага ранку.