Жыццё зямное - рэпетыцыя... (Верш Рыгора Барадуліна) (исполнитель: Кастусь Ларкоў)

Жыцьцё зямное –
Рэпэтыцыя
Таго, магчымага жыцьця.
Таўчэцца зорных круп куцьця,
І застаецца доля ніцая
Над цёмнай плыньню безь лісьця.
Скавыш няўмольнасьці саскубвае
Лісьцё гадоў.
Пакуль вярба
Ніяк не разагне гарба
Над плыньню,
Што завецца згубаю.
І глухнуць грозьба і мальба.
Ніхто ня ўбачыць
Рэпэтытара,
Прынамсі, тут,
А там, а там
Ці нас захоча ўбачыць
Сам.

І кожны сам сябе дапытвае,
Сваім ня верачы сьлязам...

  Р. Барадулін
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Rufio In My Eyes  Rufio She Cries  Rufio Dipshit  Rufio Face the Truth  Rufio Road to Recovery  Rufio Save the World  Rufio Out Of Control  Rufio Drowning 
О чем песня
Кастусь Ларкоў - Жыццё зямное - рэпетыцыя... (Верш Рыгора Барадуліна)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен