Быць Беларусам (исполнитель: Аляксандр Памiдораў)

Нараджэньне - заўсёды
Гэта цуд й прысуд.
Так павялося, што ты
У гэты сьвет прыйшоў тут.
Ты не мядзьведзь,
Не вавёрка, ты ня лось й ня трус,
Цябе здалёк відаць,
Таму што ты - беларус!
Тыповы прадстаўнік малога народу,
У тваёй крыві цячэ й "ганьба!" і "згода!"...
Але - ня ўсё адразу.
Лепей метадычна
Разгледзець пытаньне
Антрапамарфічна.

Паводле Дарвіна людзі пазлазілі з дрэваў,
Ну а ты атрымаўся ад нарманаў ды крэваў.
Гіпэрбарэй,
Ганарлівы істотна тым, што ты - не такі,
Ты не кінуў балота.
Тут вельмі ўтульна,
Нібы ў матчыным улоньні.
Ежы хапае - таннай ды дробнай.
Геапалітычна - найлепшае месца,
Але пра балота ёсьць
Іншая песьня.

Як тое ні было, й што б там не казалі -
Амаль тысячагоддзе ты
Прапартызаніў.
З кім ці супраць каго - гэта ўжо іншая справа!
Але ж быў час калі ты сам сабе ўладарыў.
Гаспадароў было шмат.
Кожны хоча палову.
І ў адным з падзелаў згубілася мова!
Шукаць самому - марна.
Лепей узяць у суседзей...
Але пра мову больш ды лепш
Напісана ў газэце.

Ня ўсё так дрэнна -
Маеш акрамя праблемаў
Прагрэс: радыяцыйную мутацыю генаў.
Выбачай, што малюнак ня вельмі вясёлы -
Пляма на мапе чырвона-шэра-зялёная.
Колер як колер - анічога вар'яцкага!
Нібы глёс цячэ на вочы з-пад крывавай павязкі.
Памяркоўна надалей ты ў гісторыю крочыш...
Ну што з табой рабіць, калі ты ўпарта ня хочаш

Быць беларусам -
Што гэта значыць?
Быць Беларусам -
Цяжка патлумачыць!
Быць беларусам -
Няпростая праца!
Быць беларусам -
Людзьмі звацца!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
PLAYBOOK TEAM  Любовь глубока  Улица роз МИНУС Ария  Лешачьими тропами  Versus 2  Акуна  Bruno mars - just the way you 
О чем песня
Аляксандр Памiдораў - Быць Беларусам?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен