Саўка ды Грышка. Кампанія блатная (исполнитель: Лявон Вольскi)
Грышка: У цягніку, наліўшы шкляначкі да краю, На Захад ехала кампанія блатная. У дзікі край — ці то Страсбурскі, ці Брусэльскі, Дзе усё захрасла у наркотыках і сэксе. Саўка: Усё правільна, Грыша. Грышка: Ботаў па фені Калякін, Лябедзька паказваў «факі», Саўка: Да так і было. Грышка: Атрошчанкаў усіх мацюкау... Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?! Саўка: Правільна, Грыша. Грышка: У край заходні іх няўхільна несьлі колы - Наўпрост у багну сэксу, драгсу, рок-н-ролу, Таго ўсяго, што ў нас няма і быць ня мусіць, Што чужароднае цнатлівай Беларусі. Саўка: Чужда! Грышка: Ботаў па фені Калякін, Лябедзька паказваў «факі», Атрошчанкаў усіх мацюкау... Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?! Саўка: Ну, а як? Грышка: Ды не даехалі яны да бруднай мэты, Бо нашы ворганы прадухілілі гэта - Яны паставілі жалезную заслону Ад гэтай, нам маральна чуждай, эўразоны. Грышка: Ботаў па фені Калякін, Лябедзька паказваў «факі», Атрошчанкаў усіх мацюкау... Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?! Ну, як? Саўка: Слышь, а на ўдзівленіе правільная песьня. Есьлі бы яшчэ ні этат языку ідзіоцкава, а так очынь харашо.