Раманс аб растраляным каханьні (У.Караткевіч) (исполнитель: Вальжына Цярэшчанка)

Ах, якое грознае гора! 
Ах, якая журба ў світанні: 
На вачах у нябёсаў чорных 
На расстрэл адводзяць каханне. 

І міндаль палыхае, як лава, 
І персікаў белыя крылы, 
Як каханню бялюткі саван, 
Як вянок на яго магілу. 
А яно адыходзіць, праклятае, 
А яно нават жыць не хоча... 
Сябры, затрымайце катаў, 
Сяброўкі, закрыйце ім вочы. 

Прыйдзе, можа, часіна злая, 
Калі згасне крывавы месяц, 
І, магчыма, мяне расстраляюць, 
І, магчыма, мяне павесяць. 

Але я й на пласе прыпомню: 
Ў небе ранішнім - водсвет лёду, 
Ў тумане - кіпарысы цёмныя. 
А цябе... адводзяць... адводзяць... 

Пад апошнімі цьмянымі зорамі 
Труп кахання, як труп каханай... 
Ах, якое бязмежнае гора! 
Якая крывавая рана!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Сергей бесмертный  Кемпель в хлам  Для жениха рэп  Ashily-boys  Воины Света DJ Konstantin Ozeroff  Пельменский блюз  Финес и ферб каникулы 
О чем песня
Вальжына Цярэшчанка - Раманс аб растраляным каханьні (У.Караткевіч)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен