Клёва касманаўту! (исполнитель: UltraВожык)
Частка 1 Тэкля ходзіць у дзіцячы садок. Навучылася хадзіць на гаршчок І маці сваёй кажа: Ніколі ня буду больш з сябрамі гуляць! З грамадзянамі планет далёкіх Яна хоча кантакт усталяваць. Прыпеў У касмічнае прасторы паветра няма, І ракеты робяцца, бадай, нездарма. Клёва касманаўту ў небе лятаць. Усе дзяўчынкі мараць касманаўтамі стаць. Частка 2 Селянін Анучка жонку любіў. Працавіты быў, у калгасе рабіў. Нават па нядзелях Гарэлку ня піў, карову даіў. Але аднойчы з касманаўтам у ложку Жонку сваю ён злавіў. Прыпеў У касмічнае прасторы жонкі няма, Касманаўтаў трэніруюць, бадай, нездарма. Трэба моцным чалавекам быць, каб у небе лятаць. Усе жанчыны хочуць касманаўта кахаць. Частка 3 Стала дзеду сумна ў полі араць. Ён задумаў прадпрымальнікам стаць І над бізнес-планам Увесь год працаваў, што як вырашаў. Пабудаваць задумаў дзед У вёсцы платны ватэр-клазет. Прыпеў У касмічнае прасторы клазетаў няма, Не будуе дзед іх там зусім нездарма. Клёва ў ракеце касманаўту лятаць. Замест дзеда касманаўта хоча баба кахаць. Брыдж Тэкля любіць па начах па даху блукаць, А таксама вельмі любіць хадзіць на гаршчок. Ужо дарослая такая, Хутка зможа касманаўтам стаць. Прыпеў У касмічнае прасторы паветра няма, І ракеты робяцца, бадай, нездарма. Клёва касманаўту ў небе лятаць. Усе дзяўчыны мараць касманаўта кахаць. Селянін Анучка жонку любіў. Тэкля навучылася хадзіць на гаршчок. Стала дзеду сумна ў полі араць. Усе на сьвеце мараць UltraВожыкам стаць.