Скандынаўская песьня (исполнитель: Лявон Вольски)
Была Інгеборг, як сасонка, страйна, – Так вецер суворы пяе – І горкую долю спаткала яна. – Шкада нам, шкада нам яе. Ня слухала маткі, ня чула айца, – Так вецер суворы пяе – Кахала Аскара, марскога байца, – Шкада нам, шкада нам яе. Ў чужую паехаў Аскар старану, – Так вецер суворы пяе – Надоўга нявесту пакінуў адну. – Шкада нам, шкада нам яе. Шмат дзён праняслося, шмат доўгіх начэй, – Так вецер суворы пяе – Шмат сьлёз пралілося з дзявоцкіх вачэй. – Шкада нам, шкада нам яе. І весткі праз рок да Аскара дайшлі: – Так вецер суворы пяе – Сьпіць моцна твая Інгеборг у зямлі. – Шкада нам, шкада нам яе. І цяжка Аскару зрабілася жыць, – Так вецер суворы пяе – Ён кінуўся ў бой, каб дзяўчыну забыць. – Шкада нам, шкада нам яе. І вось напаткаў ён сьмяротны удар, – Так вецер суворы пяе – І ўмёр праз нявесту адважны Аскар. – Шкада нам, шкада нам яе. Таміцца па ім Інгеборг без канца, – Так вецер суворы пяе – Няма ўсё Аскара, марскога байца. – Шкада нам, шкада нам яе. Над морам навісла скала, як сьцяна, – Так вецер суворы пяе – Штодня Інгеборг там чакае адна. – Шкада нам, шкада нам яе. І бачыць нарэшце: з далёкіх зямель – Так вецер суворы пяе – Ўвесь чорны Аскараў плыве карабель... – Шкада нам, шкада нам яе. І кінулась, скрыкнуўшы, ў мора яна – Так вецер суворы пяе – І ўжо не паднялася з цёмнага дна. – Шкада нам, шкада нам яе. 1915