Самалёт Экзюперы (исполнитель: Сяргей Балахонаў)
САМАЛЁТ ЭКЗЮПЕРЫ Прывітанне, новы дзень! Я, чакаючы падзей, прыхаваў у шафе свечак жменечку. Новы дзень, ты мне пакінь неба ўсмешлівую сінь, дзе я растваруся паціхенечку. А да часу, да пары самалёт Экзюперы у ангары пастаіць зачынены. Эх, дарожанькі, шляхі, выйсці б мне з вады сухім… Ну, ці паўсалодкім, каб дзяўчыне на тры хвіліны сцішыць боль і адправіць бандэроль з пустатой у далі антарктычныя, дзе знявераны пінгвін пусціць мёд са свідравін у сусвет без надабы практычнае. Разальецца мёд дажджом там, дзе позна піць баржом і блукаць паміж Пярэспай і Пярэсыпам. Разгарнуўшы парасон, Заспяваю гімн прамзон. На гармоніку зайграе вальс гарэза нам. І пачнецца дэжавю, праз якое дажыву да прыйсця апошняга аўтобуса. Будуць свечкі. Будзе торт. Будуць біцца бог і чорт. Адцвітуць у цырках гладыёлусы. 23 красавіка 2015 г. Скарыстаны мінус 3.14159otr3g "Ilustracja 6 SP" (2015) з сайта вольнай музыкі: [bad word]