Цягнік у вагні (Паўкоўнік Вольніч прыехаў на фронт) (Бруклін, Нью-Ёрк. 28.03.12) (исполнитель: Лявон Вольскi)

Паўкоўнік Вольніч прыехаў на фронт разам з жонкай нясталых гадоў.
Паўкоўнік Вольніч сабраў свой полк і сказаў ім: "Хадзем дамоў."
Мы вядзем барацьбу ўжо сотні гадоў, нас вучылі: жыцьцё – гэта бой.
Ды выведка даклала нядаўна - мы змагаліся самі з сабой.

Я бачыў генэралаў – яны п’юць і ядуць нашу сьмерць,
Іхнія дзеці вар’яцеюць таму, што ім няма чаго болей хацець.
А зямля пад іржой ляжыць, цэркві ў дрыгве валатоў
Калі хочам мы, каб было куды вярнуцца, час нам вярнуцца дамоў.

Зьнік цягнік у вагні, няма на што націскаць.
Зьнік цягнік у вагні і няма нам куды ўцякаць.
Мы былі гаспадарамі на сваёй зямлі да вайны,
Зямля ў руінах сканае бяз нас, давай вяртацца і зьбіраць камяні.

А паходні ўсё паляцца, вёска прывідаў хістка ідзе.
І тыя, што стралялі ў нашых бацькоў маюць пляны на нашых дзяцей.
Нас нараджалі пад гукі маршаў каля турэмных муроў.
Ну годзе поўзаць на бруку, мы вярнуліся, братка, дамоў.

Зьнік цягнік у вагні, няма на што націскаць.
Зьнік цягнік у вагні і няма нам куды ўцякаць.
Мы былі гаспадарамі на сваёй зямлі да вайны,
Зямля в руінах сканае бяз нас, давай вяртацца і зьбіраць камяні.

Зьнік цягнік у вагні, няма на што націскаць.
Зьнік цягнік у вагні і няма нам куды ўцякаць.
Мы былі гаспадарамі на сваёй зямлі да вайны,
Зямля ў руінах сканае бяз нас, давай вяртацца і зьбіраць камяні.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Будем Танцевать Гейдар Багиров feat Anton Liss  Первая пуля  Мужчина и женщина Поль Мариа  Карлы ямгыр Фанис Сирбаев  Шанхай - дарите женщинам цветы  Обожаю я тебя обожаю Михаил Шафутинский  Сдутый батут Правый Берег ПБ  Медляк 80-90-х Зарубежные хиты 
О чем песня
Лявон Вольскi - Цягнік у вагні (Паўкоўнік Вольніч прыехаў на фронт) (Бруклін, Нью-Ёрк. 28.03.12)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен