А дзе ж быў селязень (исполнитель: Guda)
А дзе быў селязень? А дзе была вутачка? А вось жа яны ў адным возеры У адным возеры да й купаюцца З аднаго лісточка да вадзічаньку п'юць З адной ветачкі ды ягодкі клююць А дзе быў Мішачка? А дзе была Ксенечка? А вось жа яны За адным столікам За адным столікам За цясовенькам З адной чарачкі Ды гарэлачку п'юць З адной талеркі ды закуску бяруць