Ціха ноч ступае(бел. калыханка) (исполнитель: выканауца Зьмицер Вайцюшкевiч)
Ціха ноч ступае (муз. З. Вайцюшкевіча, верш Р. Барадуліна) Ціха ноч ступае З зорнаю сявенькай. Па сінім Дунаі Дзед плыве сівенькі. А вязе ён кадку, Мёд салодкі ў кадцы, Кожнаму дзіцятку Па цікавай казцы. Мёдам вочкі мажа, Доўга казку кажа. А гэтага дзеда Дзеткам трэба ведаць. Не рыпяць завесы, Калі зойдзе ў хату. Добрым сном завецца Дзядок барадаты. Ты, дзядок, у лодку Забірай Ілонку. Няхай засынае на сінім Дунаі. Як засьне, да мамы Завязі малую. Хвалі б’юць памалу, Месячык вяслуе. Лю-лі-лю-лі, лодка. Засынай, Ілонка. Лю-лі-лю-лі, Зоранькі паснулі..