Запалки (Спички, белорусская версия) (исполнитель: Дакота)
Падымаю аскепкі зноў, я зьбіраю сваю любоў Зьберагаю таму, хто б здолеў утрымаць яе ў руках. Калі ўсё ты не зразумеў – я губляю з табой спадзеў, Забіваю сябе я тую, у якой скуголіць страх. Захінае каханьня роў, я губляю сваіх сяброў, Каплі зь вейкаў у акіян салёных крыўдаў для мяне. Ды змаганьне ідзе за нас, я ў двубоі апошні раз, Я змарную сябе, што ведаў ты, хай Бог даруе мне! Страчу я вобраз свой, адлюструю яго пабітымі вокнамі, У астрог затулю, я каханьне спалю запалкамі мокрымі. Дзень і ноч – усё ўнутры, выбірай і бяры: туга самавітая… Кім ёсць я?! Жарсьці сэрцаў у цішыні ты вачыма не захіні, Альбо я па вугольлі босая прайду ў апошні раз. Дотык вуснаў ідзе сьмялей, словы жорсткія як алей. Дык пастаў ты выразна кропку ў гісторыі пра нас. Мне балюча, а можа не, працягні катаваць мяне, Бо з табою ці безь цябе – я бяда, я бяда! На імгненьне слабою стаць, дай нагоду цябе кахаць, Я зьнішчаю тады сябе, якая чуе, што ня так! Страчу я вобраз свой, адлюструю яго пабітымі вокнамі, У астрог затулю, я каханьне спалю запалкамі мокрымі. Дзень і ноч – усё ўнутры, выбірай і бяры: туга самавітая… Кім ёсць я?! Падымаю аскепкі зноў, я зьбіраю сваю любоў, Зьберагаю таму, хто б здолеў утрымаць яе ў руках. Калі ўсё ты не зразумеў – я губляю з табой спадзеў Забіваю сябе я тую, у якой скуголіць страх.