Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
словы А. Вольскага Змрок ляжыць навокал, Як гушчар лясны. Да сцямнелых вокнаў Падыходзяць сны. Спаць усім належыць На зыходзе дня. Недзе ў Белавежы Дрэмле зубраня. Між ялін кашлатых У сваім дупле Спяць ваверчаняты У цішы i у цяпле. I крыклівай сойцы, Што ў гняздзечку спіць, Аж да ўсходу сонца Дзетак не будзіць. За вакном мільгае Зорак карусель, Ён табе міргае, Зорны карабель. Спяць у лузе краскі, — Ты чаму не спіш? Можа, сёння ў казку Ў сне ты паляціш...