У зiмку сьнежань прыйдзе (исполнитель: Rahis)

Узімку сьнежань прыйдзе
Зьменіць вёсны мае
Fm#
Усьміхнуцца калядныя зоры

У натхненьні маім
Адлюструецца дым
Перальецца ён у цёплыя словы

Узімку сьнежань прыйдзе
Зьменіць весны мае
Ён пакіне свой позірк маўклівы
На замерзшым вакне
А ў маёй галаве
Ператворыць ён думкі ў успаміны

Як сыпалі зьнічкі, плакалі вербы
Ля ручаёў і старых дарог
Як сыпалі зьнічкі, плакалі вербы
І дагаралі дзівосным кастром
Як сыпалі зьнічкі, плакалі вербы,
Іх асыпала лістота дажджом,
Як сыпалі зьнічкі, плакалі вербы
Ля ручаёў і старых дарог,
І старых дарог

Колькі часу прайшло
Ды зьмянілася ўсё
І спляліся ў косы сьцяжыны
Дагарэлі кастры
Вецер скраў туманы
На зямлю ціха леглі сьняжыны
А тых старых дарог
Што падорыў нам Бог
Не знайсьці ў засьнежаным моры
І мінорны матыў
Майго сэрца парыў
Выклікае ўсё тыя ж успаміны
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Rush Headlong Flight  Rush One Little Victory  Rush Ceiling Unlimited  Rush Ghost Rider  Rush Peaceable Kingdom  Rush The Stars Look Down  Rush How It Is  Rush Vapor Trail 
О чем песня
Rahis - У зiмку сьнежань прыйдзе?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен