Пакуль не пачнецца вайна (исполнитель: N.R.M.)

За гэтай сьцяною наступная будзе сьцяна
Я буду з табою пакуль не парвецца струна
Я буду з табою пакуль не пачнецца вайна
А заўтра ўранку, на самым сьвiтанку
Сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.

Мы з табой адной крывi
Дай мне шмат i шмат вазьмi
Нiчога ня зробiш
Нам трэба пасьпець да вiдна
Дай мне ўсё, што можаш
Пакуль не пачнецца вайна.

За гэтай мяжою наступная будзе мяжа
Я буду з табою пакуль не пачнецца пажар
Чарговы пажар нас чакае за рогам сьцяны
А заўтра ўранку на самым сьвiтанку
Сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.

Мы з табой адной крывi
Дай мне шмат i шмат вазьмi
Нiчога ня зробiш
Нам трэба пасьпець да вiдна
Дай мне ўсё, што можаш
Пакуль не пачнецца вайна.

Вазьмi мае вочы, i думкi i словы вазьмi
Чырвоныя ночы i бела-чырвоныя днi
Вазьмi ўcё, што можаш, усё, што захочаш вазьмi
Бо заўтра ўранку на самым сьвiтанку
Сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.

Мы з табой адной крывi
Дай мне шмат i шмат вазьмi
Нiчога ня зробiш
Нам трэба пасьпець да вiдна
Дай мне ўсё, што можаш
Пакуль не пачнецца вайна.

Мы з табой адной крывi
Дай мне шмат i шмат вазьмi
Нiчога ня зробiш
Нам дадзены час да вiдна
Дай мне ўсё, што можаш
Бо заўтра пачнецца вайна.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Лабуда  Daft Punk Teachers  Daft Punk Oh Yeah  Daft Punk Alive  Daft Punk Human After All  Daft Punk The Prime Time of Your Life  Daft Punk Steam Machine  Daft Punk Make Love 
О чем песня
N.R.M. - Пакуль не пачнецца вайна?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен