Пальмы і Бярозы (исполнитель: N.R.M.)
Калі ўсё скончыцца і будзе сумна, I ты схаваешся на самым дне. Калі ўсё скончыцца і будзе сумна, Ты будзеш доўга назіраць у вакне, Як па дарозе імчацца машыны I вочы стомяцца ад доўгага сьвятла. Нам прапануюць аднастайныя навіны I асьляпляюць барацьбой добра і зла. Восень нам падорыць золата лістоты, Нас перапаўняюць дробныя турботы. Паглядзі ўважліва на нашыя нябёсы: Там ёсьць мора, горы, пальмы і бярозы. Калі ўсё скончыцца і будзе сумна Мы скарыстаемся апошнім SMS. Калі ўсё скончыцца і будзе сумна Для нас адкрыецца забыты новы сэнс. Сярод усіх мажлівых сітуацый Жыцьцё стаіць на запасных пуцях. Мы сустракаемся, каб потым разьвітацца I застаецца неакрэсьлены працяг. Восень нам падорыць золата лістоты, Нас перапаўняюць дробныя турботы. Паглядзі ўважліва на нашыя нябёсы: Там ёсьць мора, горы, пальмы і бярозы. Восень нам падорыць золата лістоты, Нас перапаўняюць дробныя турботы. Паглядзі ўважліва на нашыя нябёсы: Там ёсьць мора, горы, пальмы і бярозы. Восень нам падорыць золата лістоты, Нас перапаўняюць дробныя турботы. Паглядзі ўважліва на нашыя нябёсы: Там ёсьць мора, горы, пальмы і бярозы.