07. pierapiolka (перапёлка) (исполнитель: Šuma (shuma))
Грыневіч, с. 14, № 13. Зап. на Дзісеншчыне. Перапёлка! Трысцяно гняздзечка, Залато яечка. Перапёлка! Перапёлка! Не вій ты гняздзечка Блізка пры дарожцы. Перапёлка! Перапёлка! Пастушкі пагонюць, Гняздзечка распоруць. Перапёлка! Перапёлка! Гняздзечка распоруць, Яечкі пабяруць. Перапёлка! Перапёлка! А завій ты гняздзечка На зялёным дубе. Перапёлка! Перапёлка! Вецярок павеіць, Дзетак пакалышыць. Перапёлка! Ой, дзеванька! Не вій ты вяночка, Восень недалёчка. Ой, дзеванька! Ой, дзеванька! Сваточкі прыедуць, Цябе з сабою возьмуць. Перапёлка!