Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Ўспомнім тыя светлыя часы, якіх ужо ня вернеш... ніколі... назад. давайце вернемся ў тыя былыя светлыя часы, у тыя часы, калі мы былі дзецьмі, гулялі, весяліліся, глядзелі на свет шырокімі вачыма, любілі пернікі, цукеркі, глядзелі і дзівіліся: які жа незвычайны гэты свет, нібыта казка, як сказаў адзін паэт. які паэт - вы можа самі добра ведаеце, хоць , можа быць, ня ў гэтым сэнс. а сэнс у тым, што гэтыя часы ужо ня вернеш, яны незваротна адляцелі ў даль, даль-даль толькі нашы ўспаміны цмяна змогуць іх убачыць з-за ўзросту хваль. ніколі мы не забудзем тыя светлыя дні. шкада, што надта ўжо хутка праляцелі яны. і на працягу жыцця, што з намі будзе пасля ўсё роўна будзем аб іх мы ўспамінаць заўжды. ясны сонечны дзень. мы з сябрамі йдзем купацца, ці проста так пазаганяцца. куды небудзь, ўсё роўна куды. галоўнае, каб было весела, а запіўку мы знойдзем усюды, без усякіх клопатаў. так, я добра памятаю той час, калі ўсё на свеце цікавіла нас. не тое, што зараз, такі вось сумны прыкол, цікавяць большасць з нас грошы, дзеўкі, футбол, шмаль, гарэлка, бывае, нават, бяз меры, машыны, матацыклы, далейшая кар'ера і тысяча тысяч розных дробных праблем, якія можа даўно ужо абрыдлі нам усем. а ў дзяцінстве ў нас гэтага не было. мы былі проста дзяцьмі, з душою чыстай, як шкло. і наша дзяцінства, і гэты сонечны дзень незаўважліва прайшло, пакінуўшы ў душы светлы сонечны цень. ніколі мы не забудзем тыя светлыя дн. шкада, што надта ўжо хутка праляцелі яны. і на працягу жыцця, што з намі будзе пасля ўсё роўна будзем аб іх мы ўспамінаць заўжды. ну як нам заьыцца на тыя вечары, калі нас усіх разам грызлі камары калі мы з сябрамі сядзелі ля агню, слухалі гісторыі ці проста цішыню. не забудуцца начныя налёты на гароды, блуканні па радзіме ту пагоды на прыродзе. нічога не знікне з памяці маёй усё застанецца, і будзе заўжды са мной спадзяюся, з вамі - так сама. ніколі мы не забудзем тыя светлыя дні. шкада, што надта ўжо хутка праляцелі яны. і на працягу жыцця, што з намі будзе пасля ўсё роўна будзем аб іх мы ўспамінаць заўжды.