Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Сяржук Сокалаў-Воюш - Развитанне з радзимай Сонца праменьне стужкай вузкай Ператкала помны вечар. Край бацькоўскі, край мой беларускі, Я табе кажу на разьвітаньне: "Да спатканьня, да сустрэчы". Я табе кажу на разьвітаньне: "Да спатканьня, да сустрэчы". Водар закінутага саду У небе зорка Мілавіцца, Таямніцы паркавых прысадаў Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сьніцца. Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сьніцца. Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар, І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой На мужны бой Мая Радзіма -- край адзіны, Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня -- шлях змаганьня. Ростань на ростанях краіны. Раніць думкі шлях абраны. Прагне сэрца ў родныя мясьціны, І Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай. І Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай. Дахі мястэчак, стрэхі вёсак, Вежы замкаў і палацаў, Гонкіх храмаў звонкі адгалосак Клічуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца. Клічуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца. Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар, І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой На мужны бой Мая Радзіма -- край адзіны, Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня -- шлях змаганьня. Воі прагнуць волі, Воля сьвет і доля. Броні звон ды коні, Коні -- кліч "пагоні". Крочым з багны ночы, З ночы шлях прарочы. Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар, І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой На мужны бой Мая Радзіма -- край адзіны, Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня -- шлях змаганьня. Золак, ахутаны туманам, Далягляды ў барвах бэзу. І гучаць нябёсныя арганы, І жывуць у сэрцы, І зьліваюцца у гуках палянэзу. І жывуць у сэрцы, І зьліваюцца у гуках палянэзу