Асобна (пераклад вершу «Окремо» Тані-Марыі Літвінюк) (исполнитель: Надзея Кропачка)

Бяжым прэч ад рэек, упарта бяжым прэч ад рэек, 
вар’яцтвы суцэльныя ў тварах у іншых людзей, 
з выслоўяў на сьценах самотна глядзіць панядзелак, 
там шмат перакрэсьлена думак, намераў, ідэй. 

Сталіца вітае вятрамі нажом пад рэбрамі, 
мы разам ад самых вытокаў грымім вось цэбрамі, 
ў паперы паветра павольна пунктыры крэсьляцца, 
ў партрэтах ўсё вочы. Памерлася. Як ўваскрэслася? 

Вымольваем рыфмы і рытмы. Як рыбы. Весела! 
Мы разам плылі, нас над морам чамусь падвесіла. 
Хіба вінаватыя? Шышкамі мы на ёлачцы: 
вар’яцкія сны, і голачкі-нітачкі-голачкі. 

Жагнаемся голыя, моўчкі зусім жагнаемся, 
клянемся ў патрэбнасьці, потым — за гэта каемся, 
малюем каноны, ўсе словы у іх падкрэсьлены. 
Яны непрыстойныя. Ўрэшце мы сталі чэснымі. 

Мы з гліны і цэґлы, і кошты на нас падскочылі. 
Ўзаемна падобныя, кожны сваё прарочылі. 
І твары, і плечы — выразна, або невыразна. 
Ўзаемна адразу. Асобна. А хочацца — разам.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Не написали (  Дружба или Секс Мачете  Brad We  Linda Martini Estuque  Linda Martini Quarto 210  Нет дома лучше дома  Life of Agony Through and Through  Life of Agony Love to Let You Down 
О чем песня
Надзея Кропачка - Асобна (пераклад вершу «Окремо» Тані-Марыі Літвінюк)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен