07. Рэчка [РУХ (2010)] (исполнитель: Дети детей)

Як на раку дзеўкі пайшлі,
Як на рацэ вянкі плялі,
Як па рацэ вянкі пускалі,
Так па рацэ вянкі паплылі.
Плыві… Плыві… Плыві… Плыві…

Адна дзеўка пусціла вянок,
А нехта ў вір яго павалок.
І сталі ўсе яе суцяшаць:
Не плач! – А мужа лепш не чакаць.
Жыві… Жыві… Жыві… Жыві…

Згарала ноч, згаралі дзянькі,
Чакала ўсё яго ля ракі,
І ўсё ў ваду глядзела яна,
І быццам рэчкай стала сама.
Вярні… Вярні… Вярні… Вярні… 

Ніхто не помніць больш пра яе,
Не кажа ёй, забудзь ці ня вер,
І толькі рэчка боль узяла
І, як вянок, яе прыняла.
Засні… Засні… Засні… Засні… 

Як на раку дзеўкі пайшлі…
Плыві….
Як на раку дзеўкі пайшлі…
Жыві….
Як на раку дзеўкі пайшлі…
Вярні….
Як на раку дзеўкі пайшлі…
Засні…
Засні…
Засні…
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Lipstik  Deep Purple Loosen My Strings  Weeping  Boifrend  Кутем  Подожди не плачь не  Alex Band Only One 
О чем песня
Дети детей - 07. Рэчка [РУХ (2010)]?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен