Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
1. Я жыў адзін прад Богам І ведаў: я – шчасьлівы! Бог угледзеў, што самога Пакідаць на зямлі мяне без любові тваёй жахліва. Прыпеў: Мілая мая, цябе кахаю, Мілая мая, ў табе я таю, Мілая мая, табе ўсклікаю: Мілая мая, чыстая мая, дарагая! 2. Я шла сама па сьвету, Сум песьняй адганяла. Бог, пачуўшы песьню гэту, Даў цябе, каб любоў Яго я разам з табою спазнала. Прыпеў: Мілы мой, і я цябе кахаю, Мілы мой, і я з табою таю, Мілы мой, цябе я заклікаю: Будзь заўжды са мной, чысты мой, дарагі мой. 3. Ты – падарунак Божы, Лепшы за ўсе стварэньні. Я быў няпоўны, бо жыў без сваёй часткі, Што Бога дае адкрываць у ахвярным служэньні. Прыпеў: Мілая мая, цябе кахаю, Мілая мая, ў табе я таю, Мілая мая, цябе ўсхваляю: Мілая мая, чыстая мая, сьвятая! 4. Ты – падарунак Божы, Лепшы за ўсе стварэньні. Я Бога жывога не пазнала б сама без таго, Што сакрыў Ён у ахвярным служэньні. Прыпеў: Мілы мой, і я цябе кахаю, Мілы мой, і я з табою таю, Мілы мой, цябе я ўсхваляю: Я – адно з табой, чысты мой, сьвяты мой. Прыпевы: Мілая мая, цябе кахаю, Мілая мая, ў табе я таю, Мілая цябе я завяраю: Ты - адзіная, дарагая, каханая! Мілы мой, і я цябе кахаю, Мілы мой, і я з табою таю, Мілы мой, табе я давяраю: Ты - адзіны мой, дарагі мой, каханы мой!. ,