Мой край (исполнитель: Ансамбль "Неруш")
Музыка: Яўген Ціхановіч Словы: Адам Русак Куды ні глянь - лясы шумяць, цвіце за полем гай, а поле - вокам не абняць. I гэта ўсё - мой край. Пшаніца, жыта на палях, усюды ураджай, стагі, як горы, на лугах. I гэта усе - мой край. Жыве, працуе мой народ ці ў снежань, ці ў май, і харашэе з году ў год мой родны, вольны край. Куды ні глянь - лясы шумяць, за полем рэчка, гай. I ў сэрцы песні не стрымаць пра мой любімы край.